вторник, 15 июля 2014 г.

Дзень трэці - 14 ліпеня 2014 г.: першыя працы на тэрыторыі царквы Святых Пятра і Паўла


У наступны дзень мы дайшлі да працы на тэрыторыі царквы Святых Пятра і Паўла. Праўда моцная частка нашых валантораў з’ехала ў Брэст, каб даць інтэрв’ю, таму праца была больш дзявочая. Рэканструкцыя ўжо пачалася і трэба было зняць верхні стары слой тынкоўкі і выраўняць праектныя адметкі, гэта значыць зрэзаць непатрэбны слой зямлі і травы, а таксама прыбраць камяні. Цэлы працоўны дзень дзяўчыны білі малаткамі па царкве, хлопцы капалі зямлю, а яшчэ частка фарбавала інтэр’еры. Цэлы дзень нам пашчасціла бачыць прараба Міхаіла, ён расказваў нам пра канструкцыі сутарэнняў царквы, усхваляў старых дойлідаў, якія выконвалі іх так, што нават гады іх не маглі пашкодзіць. Яшчэ ён клапатліва дапамагаў парадамі дзяўчынам і смяяўся з нашай кволасці. Шкада, канешне, што ў наступныя дні больш нам не пашчасціла яго ўбачыць, але ў нас з’явіліся новыя сябры нават з яшчэ больш цікавейшымі поглядамі на жыцццё. Працоўны дзень скончыўся, і пасля сталоўкі частка валантораў адкрыла для сябе рэчку Ружанку. Вельмі неглыбокую, вельмі вузкую, хуткую і чыстую рэчку. Пасля працы ў пыле наогул яна здалася нам вялікім шчасцем, тым больш, што там мы знайшлі нашых новых, прыблізна сямігадовых, сяброў, якія з дамбы вышынёй у 4 метры скакалі ў раку глыбінёй да калена. Яны расказалі шмат цікавага, прапаноўвалі дайсці пешкам па вадзе да возера Паперня, але мы спяшаліся ў манастыр, таму што там нас чакала праграма, якую падрыхтавалі арганізатары. Вялікі дзякуй усім за гэты дзень, было цудоўна!






Комментариев нет:

Отправить комментарий